Вырашаць праблемы без умоў

На чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама разглядаўся шэраг актуальных пытанняў жыццядзейнасці раёна.

Начальнік РАУС Юрый Дыдышка і начальнік РАНС Валерый Равінскі прааналізавалі аператыўную крымінагенную сітуацыю і становішча з забеспячэннем пажарнай бяспекі. Апошняе ў спякоту надзвычай актуальна.

Пра выкананне даручэнняў кіраўніка раёна Вячаслава Сельмановіча па арганізацыі і аказанні поўнага комплексу рытуальных паслуг рабіў справаздачу дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Аляксандр Мядзвецкі. Ён адзначыў, што з мая ў камунгасе працуе брыгада з чатырох чалавек, якая уваходзіць у склад участка “Добраўпарадкаванне”. У спецыялізаваным магазіне можна напісаць заяву і аплаціць рытуальныя паслугі.

Кіраўнік раёна звярнуў увагу, што ў цяжкую хвіліну людзі павінны атрымаць неабходныя паслугі без прамаруджвання і ў поўным аб’ёме. Камунальнікам дадзена даручэнне вырашыць і транспартную праблему для падвозу людзей падчас жалобнай цырымоніі.

На апаратнай нарадзе разглядаліся і пытанні добраўпарадкавання. У прыватнасці, размова ішла пра стан зоны адпачынку на вадасховішчы ў Востраве, якое знаходзіцца ў арэн-дзе ў раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Пасля традыцыйнага прагляду фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны лакальныя праблемы населеных пунктаў раёна (пустазелле, пустуючыя зямля і дамы, неабгароджаныя вытворчыя аб’екты і іншыя праяўленні безгаспадарчасці), Вячаслаў Сельмановіч зноў падкрэсліў, што зямля павінна працаваць і эфектыўна выкарыстоўвацца. А адказным службам мала вынесці прадпісанне ці скласці пратакол, неабходна знайсці шляхі да безумоўнага вырашэння праблемы.

Падчас апаратнай нарады ўздымаліся і іншыя надзённыя пытанні.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *