Залічаны! Сёлета жадаючых уліцца ў дружную сям’ю Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа было нямала

Літаральна некалькі тыдняў – і ўчарашнія выпускнікі школ сядуць за студэнцкія сталы. А пакуль Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж падводзіць вынікі ўступнай кампаніі-2015.

Сёлета жадаючых уліцца ў дружную сям’ю каляджан было нямала. 31 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія закончылі базавую школу, а 6 жніўня – сярэднюю. Як расказала намеснік дырэктара ЛДАКа Ірына Прыступа-Юнік, план прыёму на бюджэтную форму навучання выкананы: на 3 аддзяленні прыняты 151 навучэнец. Праз некалькі гадоў гэтыя юнакі і дзяўчаты стануць аграномамі, ветэрынарамі і заатэхнікамі.

Залічэнне адбылося па бале атэстата, і амаль на ўсе спецыяльнасці быў конкурс. Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі ЛДАКа Аксаны Ліхач, сярод прэтэндэнтаў на бюджэтнае месца самы нізкі бал пасведчання аб заканчэнні базавай школы – 3,8 (такі ж і пасля сярэдняй), а самы высокі – 7,4 і 8,8 адпаведна. 13 каляджан будуць атрымліваць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па папярэдне заключаных трохбаковых дагаворах паміж прадпрыемствам, ЛДАКам і навучэнцам. З залічаных – 11 дзеці-сіроты, адзін – грамадзянін Расіі.

17 жніўня стануць вядомы прозвішчы навучэнцаў, якія залічаны на платную форму навучання.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *