Знаёмцеся: даведнік. Даведнік “Ляхавіцкі раён” і буклет “Спорт, турызм, адпачынак. Ляхавіцкі раён” для ўсіх патэнцыяльных турыстаў раёна

Прыгожыя ілюстрацыі, цікавыя факты і гістарычныя звесткі, экскурсійныя маршруты па палацава-паркавых ансамблях і культавых збудаваннях, звесткі пра таленавітых і знакамітых нашых землякоў, інфармацыя пра аграэкасядзібы і гасцініцы, аб’екты грамадскага харчавання і культуры, медыцынскія ўстановы – усё гэта можна знайсці на старонках даведніка “Ляхавіцкі раён” і буклета “Спорт, турызм, адпачынак. Ляхавіцкі раён”. Па 1000 экзэмпляраў кожнага выдання, падрыхтаванага па заказе аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за бюджэтныя сродкі, убачылі свет сёлета напрыканцы ліпеня.
“ЛВ” ужо расказваў сваім чытачам пра змест гэтых выданняў. Карыснай інфармацыя будзе не толькі для жыхароў раёна, але, у першую чаргу, для ўсіх патэнцыяльных турыстаў.
Дзе можна азнаёміцца з брашурамі, перагарнуць іх старонкі? Як расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Якубоўская, даведнік і брашура паступяць ва ўсе ўстановы адукацыі раёна, а таксама ў бібліятэкі, Дамы культуры, гасцініцы, аграсядзібы, на турбазы, частка будзе выкарыстана ў якасці падарункаў для гасцей Ляхавіччыны.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *