“З крыніц спрадвечных”. Запрашаем у Грушаўку на свята фальклорнага мастацтва

Грушаўка. Фота з архіва

ХІV раённае свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” адбудзецца 22 жніўня ў палацава-паркавым комплексе былой сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы.

У праграме свята – выступленне фальклорных калектываў, прыпевачніц, гарманістаў; выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці; выстава страў беларускай кухні.

Гасцямі свята стануць народныя калектывы народнай песні Брэсцкай вобласці.

Пачатак у 12 гадзін. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Юрый ГРЫНЬ,

дырэктар раённага метадычнага цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *