Школа нас ужо чакае!

Жнівень адлічвае апошнія дні канікулаў. Менш чым праз тыдзень за школьныя парты ў краіне сядзе амаль 965 тысяч вучняў.   Новенькія дзённікі, ручкі і сшыткі, прыгожая і зручная школьная форма, умяшчальныя партфелі – і першаклашкам, і выпускнікам спатрэбіцца не толькі гэта, але яшчэ мноства розных рэчаў. Таму на школьных кірмашах, у спецыялізаваных магазінах і секцыях гэтымі днямі назіраецца сапраўдны ажыятаж: школьнікі і іх бацькі выбіраюць, параўноўваюць, мераюць. Тым больш выбіраць ёсць з чаго – беларускі легпрам і вытворцы канцылярскіх тавараў падрыхтавалі да сезона выдатны асартымент.

Юныя ляхавічане Улад і Насця Тарлюкі (дзяўчынка сёлета пойдзе ў першы клас, а яе брат – у трэці) таксама выйшлі з магазіна “Дзіцячы свет “Аліса” з пакупкамі. У школу амаль гатовыя!

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *