Правілы для ўсіх

На пазачарговым пасяджэнні райвыканкама разглядалася інфармацыйная запіска пракуратуры аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна за 6 месяцаў бягучага года ( “ЛВ” закранаў гэту тэму ў № 63 ад 19 жніўня ў артыкуле “Правілы прафілактыкі”).

У прыватнасці, аналізавалася выкананне заканадаўства аб прафілактыцы. Так, некаторыя недахопы выяўлены падчас праверак асобных сельвыканкамаў: на саветах грамадскіх пунктаў не разглядаюцца ўсе запланаваныя пытанні, не выпрацоўваюцца меры па выпраўленні паводзін асоб, якія ўчынілі правапарушэнні, і іншыя.

Ішла размова пра тое, што ў арганізацыях выяўляюцца факты допуску да кіравання тэхнікай вадзіцеляў, пазбаўленых правоў, нецвярозых, даецца дазвол на ўдзел у дарожным руху транспарту, што не прайшоў тэхнічны агляд.

Эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных і паліўна-энергетычных рэсурсаў, маёмасці арганізацый, выкананне Дырэктыў № 1 і № 3, арганізацыя аховы працы і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі членаў райвыканкама і запрошаных на пасяджэнне.

Па кожным факце, пазначаным у інфармацыйнай запісцы пракуратуры, старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч запатрабаваў у адказных асоб тлумачэнні і выпрацоўку шляхоў выпраўлення сітуацыі. Усё неабходна рабіць у адпаведнасці з заканадаўствам, рэзюмаваў кіраўнік раёна.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *