Белае і чорнае

Пышныя, у фарбах лета гарадскія кветнікі вельмі пасуюць нашаму невялікаму гарадку. Яны быццам кампенсуюць сваю чэрвеньскую «сціпласць». Сёння вока радуецца ад плёну рук мясцовых фларыстаў. Што добра, тое добра. І наўрад ці хто стане аспрэчваць гэта сцвярджэнне. Абедзве плошчы райцэнтра, асобныя куточкі ля ўстаноў і проста кветкавае аздабленне газонаў пацвярджаюць: можам, калі захочам, зрабіць гарадскі пейзаж эстэтычным. Канешне, гэта не ў дачыненні так званай рукастваральнай ”малой архітэктурнай формы” ў выглядзе хутчэй за ўсё цюльпанаў, якая не выкарыстоўваецца па прызначэнні – тут ці нічога не расце, ці прабіваецца пустазелле.

Пейзаж з супрацьлеглага боку гарадскога пляжа красамоўна гаворыць за сябе. Пустазелле ў рост чалавека пачынаецца адразу за мастком. Сцяжынка да рэчкі амаль не праглядваецца: травы тут дзікія ў адрозненне ад даволі добраўпарадкаванага пляжа, да якога рукой падаць.

Такія вось супрацьлегласці – белае і чорнае.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *