З іскры разгараецца полымя. Статыстыка пажараў у Ляхавіцкім раёне не радуе. Пра гэта сведчыць хроніка вогненных здарэнняў.

21 жніўня каля 2 гадзін ночы ў РАНС паступіла паведамленне аб пажары на пілараме па вуліцы Энергетыкаў, 3 на тэрыторыі ТАА “Белпрамтрэйдынг”. Гарэла сушылка піламатэрыялаў, дах будынка быў ахоплены агнём. Папярэдняя прычына здарэння – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі цеплагенеруючых агрэгатаў і ўстройстваў. У выніку пашкоджаны дах плошчай 10 квадратных метраў, цвёрдапаліўны кацёл ТАУ-075.

На наступны дзень у 9.52 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Першамайскай, 65 у Падлессі. Калі па выкліку прымчаліся выратавальнікі, гарэла веранда, унутры было моцнае задымленне. Гаспадар дома знаходзіўся на вуліцы. Здарэнне стала вынікам парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуацыі цеплагенеруючых агрэгатаў і ўстройств. Агонь пашкодзіў перакрыцце, унутраную аддзелку і маёмасць.

У пажары знішчаны дах, перакрыцці – гэта пра здарэнне ў Русінавічах па вуліцы Шашэйнай, 30 – там у мінулую нядзелю гарэў хлеў. Прычыны пажару высвятляюцца.

Па стане на 24 жніўня ў раёне зарэгістравана 25 пажараў, у агні загінуў адзін чалавек (за аналагічны перыяд мінулага года адбылося 27 пажараў, у агні загінулі 6 чалавек).

Пры карыстанні агнём электрапрыборамі, заўсёды належыць быць пільным і асцярожным.

Таццяна КАЛГУШКІНА,

інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *