Верасень, як заўсёды, з партфелем/ У Конькаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе на ўрачыстай лінейцы віншавалі з Днём ведаў /фота/

Першакласнікі і выпускнікі Конькаўскай школы.

З самай раніцы   1 верасня ў сям’і Грабёнкаў панавала перадсвяточная мітусня. Сямікласнік Вадзім даваў парады малодшаму брату першакласніку Максіму. З зайздрасцю глядзеў на іх дашкольнік Андрэйка. Максім (на здымку – на пярэднім плане) – адзін з сямі першакласнікаў ДУА ”Конькаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, было шматлюдна: вучні (іх ў школе сёлета 72), настаўнікі, бацькі, госці.Шчаслівага падарожжа па краіне ведаў жадалі рабятам настаўніца першакласнікаў Валянціна Кандратчык, дырэктар школы Аляксандр Новікаў, намеснік старшыні СВК «Шлях новы» Віталій Кульбіцкі, старшыня Конькаўскага сельвыканкама Раман Бубен, бацькі.

Святочныя лінейкі прайшлі ва ўсіх школах Ляхавіччыны. Кіраўніцтва раёна, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, мясцовых гаспадарак, шэфы былі ганаровымі гасцямі і ўдзельнікамі свята. Многія, дарэчы, прыйшлі з падарункамі.

Кожны з 275 першакласнікаў раёна атрымаў падарунак ад  Прэзідэнта краіны – кнігу «Беларусь – наша Радзіма».

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Верасень, як заўсёды, з партфелем/ У Конькаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе на ўрачыстай лінейцы віншавалі з Днём ведаў /фота/

  • 01/09/2015 в 23:45
    Permalink

    С трепетом и замиранием сердца встречаю каждый год 1 сентября. И хоть давно уже не ученица, внимательно слежу за школьными новостями.Вспоминаю, с каким восторгом рассматривали новые учебники, готовились к учебному году. Столько сейчас новинок в школе, только учись.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *