Ускосныя падаткі. Яшчэ прасцей

Змяненні і дапаўненні ў падатковае заканадаўства на 2011 год сталі наступным этапам у рэфармаванні падатковай сістэмы з мэтай спрашчэння і лібералізацыі.
З мэтай зніжэння падатковай нагрузкі на арганізацыі і індывідуальных прадпрымальнікаў адменены падатак на паслугі.
Унесены шэраг змяненняў у парадак вылічэння падатку на дабаўленую вартасць. У прыватнасці зменены пералікі абарачэнняў, што прызнаюцца або не прызнаюцца аб’ектамі падаткаабкладання.
Устаноўлены адзіны пералік аб’ектаў, што вызваляюцца ад ПДВ пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (раней існавалі асобныя: пры ўвозе на мытную тэрыторыю краіны і пры ўвозе на мытную тэрыторыю Беларусі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі).
З 2011 года пры рэалізацыі асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, асобных прадметаў у складзе абаротных сродкаў і маёмасці, што ўлічваецца ў складзе пазаабаротных актываў, па цэнах ніжэй астаткавага кошту, пры рэалізацыі набытых тавараў і маёмасных правоў па цэнах ніжэй цаны набыцця падатковая база вызначаецца зыходзячы з цаны іх рэалізацыі.
Удакладнены парадак прызнання дня адгрузкі тавараў для вы-значэння моманту фактычнай рэалізацыі. Днём адгрузкі тавару прызнаецца дата яго водпуску са склада, калі прадавец сам не ажыццяўляе дастаўку (транспартаванне) тавару або не робіць затрат на гэта. Тавар можа быць адпушчаны пакупніку (атрымальніку), арганізацыі (індывідуальнаму прадпрымальніку), што ажыццяўляе перавозку (экспедзіраванне) тавару, ці арганізацыі сувязі. У іншых выпадках днём адгрузкі тавараў прызнаецца дата пачатку іх транспартавання.
Адменена стаўка ПДВ у памеры 24 працэнты, якая прымянялася ўсімі плацельшчыкамі ПДВ (вытворцамі, аптовымі арганізацыямі і арганізацыямі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання) пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і пры рэалізацыі на тэрыторыі краіны цукру, а таксама пры паступленні сум, што павялічвалі падатковую базу пры рэалізацыі гэтай прадукцыі.
Зменены парадак ажыццяўлення падатковых вылікаў па асноўных сродках і нематэрыяльных актывах.
Устаноўлены парадак ажыццяўлення падатковых вылікаў мінулага падатковага перыяду па асноўных сродках і нематэрыяльных актывах. Падатковыя вылікі мінулага падатковага перыяду ў бягучым падатковым перыядзе плацельшчык мае права размяркоўваць метадам удзельнай вагі пры наяўнасці абаротаў па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), што абкладаюцца па стаўцы 0 і 10 працэнтаў; прымаць да выліку роўнымі долямі ў кожным справаздачным перыядзе па 1/12 (калі справаздачным перыядам прызнаецца каляндарны месяц) ці па 1/4 (калі справаздачным перыядам прызнаецца каляндарны квартал). Пры гэтым выбраны плацельшчыкам парадак выліку роўнымі долямі адлюстроўваецца ва ўліковай палітыцы арганізацыі (рашэнні індывідуальнага прадпрымальніка) і змяненню на працягу бягучага каляндарнага перыяду не падлягае.
З 1 студзеня наступнага года беларускім арганізацыям дадзена права самастойна выбіраць справаздачны перыяд па падатку на дабаўленую вартасць (каляндарны месяц ці квартал) незалежна ад памеру выручкі і пазарэалізацыйных даходаў. Прынятае плацельшчыкам рашэнне аб выбары справаздачнага перыяду змяненню на працягу бягучага падатковага перыяду не падлягае.
З 2011 года абавязак па ўплаце ПДВ авансавымі плацяжамі адменены.
Андрэй ТУПІК, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *