Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 4 верасня 2015 г. № 804 Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) у мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі
На падставе пункта 4 часткі шостай артыкула 24 і часткі першай артыкула 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вызначыць, што правядзенне масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізоўваюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх даверанымі асобамі з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у любых прыгодных для гэтай мэты месцах, за выключэннем месцаў, што знаходзяцца на адлегласці менш за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, суда, пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы, устаноў аховы здароўя, адукацыі, вытворчых тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый.
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў.
3. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Старшыня В. Л. СЕЛЬМАНОВІЧ.
Выконваючы абавязкі кіраўніка справамі І. Г. МАЛЯР.
Узгоднена з Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пратакол № 5 ад 3.09.2015.