Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 4 верасня 2015 г. № 805 Аб вызначэнні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў

У мэтах больш поўнага інфармавання насельніцтва аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на падставе пункта 3 часткі шостай артыкула 24, часткі трынаццатай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Дазволіць размяшчэнне перадвыбарных агітацыйных друкаваных матэрыялаў, падрыхтаваных у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

на інфармацыйных стэндах выбарчых участкаў;

на дошках аб’яў, устаноўленых у г. Ляхавічы і населеных пунктах раёна;

на дошках аб’яў у адміністрацыйных будынках сельскіх выканаўчых камітэтаў;

на інфармацыйных стэндах прадпры-емстваў, арганізацый, устаноў незалежна ад формаў уласнасці па ўзгадненні з іх кіраўнікамі.

2. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

3. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Старшыня В. Л. СЕЛЬМАНОВІЧ.

Выконваючы абавязкі

кіраўніка справамі І. Г. МАЛЯР.

Узгоднена з Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пратакол № 5 ад 3.09.2015.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *