Паважаныя хлебаробы Ляхавіцкага раёна – пераможцы абласнога спаборніцтва на жніве, удзельнікі фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2015” у Іванаве!

Сёння ваша свята – свята тых, хто любіць сваю зямлю і ўмее працаваць на ёй старанна і па-гаспадарску. Выкарыстоўваючы кожны пагодлівы дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну, вы здолелі з мінімальнымі стратамі ўбраць вырашчаны ўраджай, дасягнуць важкіх вынікаў.

Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за добрасумленную працу, высокія паказчыкі і адданасць выбранай прафесіі. Верым, што і ў далейшым вы будзеце мэтанакіравана прымнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай на карысць нашага раёна, Брэстчыны, роднай Беларусі.

Ад шчырага сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных перамог.

Раённы     выканаўчы камітэт.                                    Раённы     Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *