“Оптыка” – не толькі для “акулярыкаў”

З нядаўняга часу магазін “Оптыка” – даччынае прадпрыемства УП “Медтэхніка” г. Баранавічы – размясціўся ў будынку раённага вузла паштовай сувязі, у цэнтры Ляхавіч, што даволі зручна для мясцовага насельніцтва.
Назва “Оптыка” ў многіх асацыіруецца менавіта з акулярамі. Апошніх у продажы і праўда налічваецца нямала – каля 60 відаў. Вопытны прадавец Галіна Шчука дапаможа падабраць менавіта той варыянт, які патрэбны канкрэтнаму пакупніку, а пры неабходнасці прыме заказ на іх выраб.
Хоць акуляры і самы “хадавы” тавар у згаданай гандлёвай кропцы, але далёка не адзіны ў гандлёвым асартыменце. Тут пры неабходнасці можна набыць самыя розныя тавары медыцынскага прызначэння, у тым ліку танометры, глюкометры, артэзы, мыліцы і кійкі і яшчэ дзесяткі найменняў тавараў, што спатрэбяцца не толькі хворым для лячэння, але і здаровым людзям для прафілактыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *