Аўто на прыколе. 22 верасня – Сусветны дзень без аўтамабіля

Уявіць сучасны свет без аўтамабіляў немагчыма. Машына дорыць нам камфорт. Але ёсць і другі бок Месяца – шкода, якую ўяўляе выкарыстанне аўтатранспарту для навакольнага асяроддзя. Менавіта па гэтай прычыне 22 верасня 1998 года ў Францыі прайшоў першы Дзень без аўтамабіля. З таго часу штогод менавіта ў гэты дзень у многіх краінах свету праводзяцца разнастайныя акцыі, мэта якіх – прыцягнуць увагу грамадскасці да экалагічных праблем. Эколагі заклікаюць жыха-роў планеты адмовіцца ад паездак на аўто. 8 гадоў назад Беларусь таксама далучылася да міжнарод-най экала-гічнай акцыі. У сярэднім за дзень у нашай краіне ў атмасферу выкідваецца з адпрацаванымі газамі каля 3300 тон забруджвальных рэчываў. Лічба ўражвае, як, дарэчы, і наступныя, агучаныя эколагамі. Пры прабегу аўто ў год 15 тысяч кіламетраў расходуецца больш за 2 тоны паліва і спажываецца каля 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца каля 700 кілаграмаў чаднага газу, 400 – дыяксіду азоту, 230 кілаграмаў вугляродаў і іншых забруджвальных рэчываў. У аўтамабільных газах утрымліваецца больш за 200 найменняў шкодных злучэнняў.

Калі ўсяго на дзень паставіць на прыкол усе аўтамабілі, то ў краіне ў паветра не трапіць 400 тон газавага “смецця”.  Калектыў райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 22 верасня абавязкова далучыцца да акцыі.  Па ініцыятыве райінспекцыі, будуць праведзены тэматычныя сустрэчы на прадпрыемствах. Расклеім і раздадзім экалагічныя лістоўкі ў гаражных масівах, каля аўтастаянак. На аўтастанцыі сумесна з міжраённай лабараторыяй аналітычнага кантролю правядзём сумесны рэйд на дарогах: будзем вымяраць у выкідах аўтамабіляў узровень СО (у бензінавых) і дымнасці (у тых, што працуюць на дызельным паліве). Усіх землякоў запрашаем на дзень адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту. Давайце разам зробім   падарунак прыродзе.

Аляксандр КУРЛОВІЧ,

галоўны спецыяліст

райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *