Не размінуліся

16 верасня каля 10 гадзін раніцы ў вёсцы Канюхі ляхавічанін на аўтамашыне “Фальксваген-Гольф” наехаў на веласіпедыста 1954 года нараджэння, які рухаўся ў спадарожным напрамку па краі праезнай часткі. У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў траўму і быў дастаўлены ў раённую бальніцу. Магчымай прычынай ДТЗ стала няўважлівасць 41-гадовага вадзіцеля.
АДАІ звяртае ўвагу аматараў двухколавых транспартных сродкаў на выкананне правілаў дарожнага руху. У веласіпеда абавязкова павінны быць спраўнымі тармазная сістэма, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, неабходны люстэрка задняга віду, святлоадбівальнікі (спераду – белага колеру, ззаду – чырвонага, па баках– аранжавага).
Выкананне ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху – залог безаварыйнай язды і бяспекі на дарозе.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *