Пасля балю. Чарговы турнір у Ляхавічах на прызы нашага заслужанага земляка Генадзія Валюкевіча выліўся ў сапраўднае свята /фота будзе дапоўнена/

Квартэт пераможцаў.

Калі лёгкая атлетыка каралева спорту, дык чаму б спаборніцтвы ў гэтым відзе не параўнаць з каралеўскім балем? У тым, вядома, выпадку, калі прайшлі яны не толькі ў канкурэнтнай спартыўнай барацьбе, але і выліліся ў яркае відовішча. Іменна так і было ў пятніцу на “Коласе”, дзе юныя лёгкаатлеты нашага і шэрагу іншых раёнаў вобласці аспрэчвалі прызы ад нашага земляка – майстра спорту  міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Генадзія Валюкевіча.

У падрабязнасцях “ЛВ” вернецца да спаборніцтваў у адным з бліжэйшых нумароў. Пакуль жа прадстаўляем квартэт нашых землякоў, якія сталі лепшай эстафетнай камандай турніру: Уладзіслаў Куніцкі, Юрый Тарлюк, Марына Арцёмчык і Таццяна Смірнова.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *