Лекі на талерцы

Грып і прастуда

  • Цёплы чай з мёдам і лімонам, журавінавыя і бруснічныя морсы багатыя вітамінамі, карыснымі мікраэлементамі.
  • Курыны булён як гаючы напітак быў вядомы яшчэ нашым бабулям. У курыным булёне ёсць бялок, неабходны для будаўніцтва клетак імуннай сістэмы, вітаміны групы В, якія дапамагаюць рэгуляваць работу ўнутраных сістэм. Да таго ж булён лёгка засвойваецца, а значыць, арганізму не трэба траціць сілы на пераварванне ежы. І што яшчэ важна, цёплы булён прагравае слізістую горла і носа.
  • Чырвонае мяса неабходна, калі хвароба працякае цяжка і выздараўленне зацягваецца. З мяса бялок засвойваецца лепш, чым з іншых прадуктаў. Да таго ж чырвонае мяса – першая крыніца цынку. Пры недахопе цынку зморшчваецца вілачкавая залоза, якая ўтварае імунныя клеткі, і падымаецца ўзровень гармону картызола, які падаўляе імунітэт.
  • Шыпшына ў выглядзе адвараў і настояў павышае супраціўляльнасць арганізма інфекцыям і ўмацоўвае сценкі сасудаў. У шыпшыне рэкордная колькасць вітаміну С: у 100 г – 470 мг. Для параўнання: у апельсіне – толькі 60 мг вітаміну С, у лімоне – 40 мг, а ў памідорах – 25 мг.
  • Рысавая, грэцкая, аўсяная кашы, хлеб з непрасеянай мукі ўтрымліваюць складаныя вугляводы, без якіх арганізм пазбаўляецца энергіі.

Праблемы з сасудамі, сэрцам, гіпертанія

  • Курага больш карысная, чым абрыкосы. Пры высушванні ў пладах павышаецца канцэнтрацыя бэта-караціну, калію і жалеза. Калій – самы галоўны элемент для гіпертонікаў. Ён выводзіць з арганізма натрый і лішнюю ваду, дае крывяносным сасудам расслабіцца, паляпшае дзейнасць сардэчнай мышцы. Яшчэ калію шмат знаходзіцца ў фасолі, уруку, марской капусце, чарнасліве, разынках і гароху, печанай у мундзірах бульбе.
  • Рысавая і аўсяная кашы, белая фасоля, жытні хлеб з цэльнамолатага зерня, шпінат, яйкі, курынае мяса ўтрымліваюць магній, які расшырае і ўмацоўвае сценкі крывяносных сасудаў.
  • Марская рыба, асабліва ласось, з дапамогай тлустай кіслаты амега-3 перашкаджае ўтварэнню атэрасклератычных бляшак на сценках сасудаў і змяншае рызыку развіцця пухлін.
  • Часнок, дзякуючы аліцыну, калію, селену, магнію, амінакіслотам, пектыну, зніжае ўтрыманне халестэрыну, нармалізуе згусальнасць крыві, расшырае сасуды і паніжае крывяны ціск. І, канешне ж, часнок – змагар з прастуднымі захворваннямі.

Нервовае ператамленне

  • Хурма. Дубільная амінакіслата танін, якая ўваходзіць у яе састаў, выдатна танізуе, а глюкоза і фруктоза сілкуюць мозг.
  • Банан утрымлівае мескалін – “наркотык шчасця”, які выклікае эйфарыю, захапленне і адначасова можа заспакойваць. Гэты фрукт дапаможа пры хваляванні, трывозе або страху.
  • Салодкі чырвоны перац здымае нервовае напружанне дзякуючы рэчыву, аналагічнаму стрэсаваму гармону картызону, які нейтралізуе дзейнасць адрэналіну.
  • Чырвоны чай каркадэ рэгулюе ціск, які звычайна скача пры стрэсах. Гэты кветкавы чай з пялёсткаў гібіскусу ўнікальны тым, што ў гарачым выглядзе ён павышае ціск, а ў халодным паніжае. Не трэба піць больш за 3 шклянкі ў дзень, каб не парушыць кіслотнасць страўніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *