Паважаныя хлебаробы!

Сёння  наш раён  адзначае  “Дажынкі” – традыцыйнае і ў той жа час унікальнае свята ўшанавання людзей адной з самых ганаровых і мірных прафесій – хлебаробаў.

Вырошчваць хлеб – справа для моцных духам. Яна патрабуе не толькі матэрыяльных затрат, але і пастаяннага ўкладання часцінкі душы земляроба, вялікай працаздольнасці і прыроднай мудрасці селяніна. Мы адрасуем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто добрасумленна і адказна працаваў на зямлі, каб вырасціць і ўбраць ураджай у тэрмін. Асаблівая пашана – лідарам жніва. Яны ў чарговы раз пацвердзілі прафесіяналізм і ўменне нашых аграрыяў быць руплівымі і мудрымі гаспадарамі.

Упэўнены, што вы зробіце ўсё магчымае, каб з добрымі вынікамі завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці дастойны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу нашага раёна, Брэсцкай вобласці, краіны.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення ў рабоце і сямейнага цяпла. Няхай укладзеныя ва ўраджай сілы, клопат і праца заўсёды вяртаюцца да вас багатым хлебам і шчырай удзячнасцю землякоў.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                 РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *