Важкі колас Ляхавіччыны

Верасень – багатая хлебасольная пара, якая запаўняе гаспадарчыя засекі вырашчаным, дамы – пахам хлеба новага ўраджаю, а душы людзей – пачуццём выкананага галоўнага земляробчага абавязку. Збожжа вырашчана, убрана – краіна з хлебам! А калі ёсць хлеб, добра і песня пяецца. Сёння мы ўслаўляем працаўнікоў раённага жніва: паляводаў, механізатараў, вадзіцеляў, аграномаў – усіх, хто сваім удзелам змог якасна, у сціслыя тэрміны ўбраць золата нашых палёў. У святочныя дні прынята гаварыць пра будні, падводзіць вынік дасягнутаму. Не адступаючы ад гэтай традыцыі, азірнуцца на ўборку збожжавых “ЛВ” прапанаваў намесніку старшыні райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргею БАРГАМОНУ.

Сёння ў аграгарадку Жарабковічы праходзіць раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2015”. Значыць, настаў час ушаноўваць работнікаў сельскай гаспадаркі, якія былі заняты на жніве. Праца гэта сёлета, як і заўсёды, лёгкай не была, таму што лёгкага хлеба наогул не бывае. Умовы надвор’я вясной не песцілі, летняя засуха прымусіла ўсіх нямала пахвалявацца. Але самаадданая праца аграрыяў Ляхавіччыны аказалася мацней за абставіны.

Уборачная кампанія выставіла рэальныя ацэнкі арганізатарскім здольнасцям кіраўнікоў гаспадарак і спецыялістаў, праверыла майстэрства механізатараў і надзейнасць тэхнікі. Папрацавалі ўсе – ад кіраўніцтва да непасрэдных выканаўцаў – жніўных герояў, якія ў спякоце ўборачнай жалі, перавозілі, сушылі вырашчаны ўраджай. Вынік радуе. Валавы збор зерня па раёне склаў 86736 тон пры ўраджайнасці 54,6 цэнтнера з гектара, што вышэй мінулагодняга паказчыка на 4,3 цэнтнера з гектара.

Асобныя гаспадаркі здолелі дасягнуць зай-здроснай вышыні. Хлебаробы СВК “Жарабковічы” атрымалі з кожнага гектара ў сярэднім па 83,3 цэнтнера зерня, СВК “Ляхавіцкі” – 71,5, СВК “Шлях новы” – 68,3. Менавіта гэтыя гаспадаркі і ўнеслі самы важкі ўклад у агульны раённы каравай: іх доля ў ім – 61,5 працэнта. Акрамя таго тройка лідараў спаборніцтва поўнасцю выканала дзяржаўны заказ па продажы зерня. А аграрыі “Шляху новага” гэта заданне значна перакрылі, дзякуючы чаму выкананы раённы паказчык.

Рэкордна высокім ура-джаем парадавалі асобныя культуры: ячмень у СВК “Жарабковічы” ўрадзіў на 87,3 цэнтнера з гектара; з палёў трыцікале ў СВК “Ляхавіцкі” ўзялі па 85,5 цэнтнера на круг; пшаніца ў СВК “Шлях новы” насыпала ў бункер па 80,5 цэнтнера з кожнага гектара.

На абласных дажынках у Іванаве гучалі адрасы і імёны перадавікоў хлебнай нівы. Ляхавіцкі раён заняў ганаровае трэцяе месца на Брэстчыне ў працоўным спаборніцтве на жніве-2015. Гэта дарагога вартае, як і пераможныя дасягненні галоўнага агранома СВК “Ляхавіцкі” Аляксандра Шымкевіча, старшага камбайнера райаграсэрвіса Андрэя Юруця, старшага камбайнера маладзёжнага экіпажа СВК “Шлях новы” Васілія Шадуры, маладога вадзіцеля СВК “Ляхавіцкі” Андрэя Жэркі, аператара зернесушыльнага комплексу СВК “Жарабковічы”

Андрэя Свінабуркі, вадзіцеля “Белпрампрыбора” Пятра Слабкевіча і іншых. Сёння гэты ганаровы пералік дапаўняюць прозвішчы перадавікоў раённага спаборніцтва на жніве.

Наогул жа, дзякуй усім, хто дбаў пра хлеб, пра тое, каб вырасціць яго важкім, каб убраць да апошняга зярнятка ў сціслыя тэрміны, каб напоўніць засекі жніўным золатам высокай пробы.

Варта адзначыць і заслугі гаспадарак, якія высокай бальнасцю ўрадлівасці глебы пахваліцца не могуць, у прыватнасці, ЗАТ “Белпрампрыбор”. Тут вырашчаны ўраджай, якога дагэтуль не было ў гісторыі гаспадаркі: намалочана 5390 тон зерневых пры ўраджайнасці 54,6 цэнтнера з гектара. А складальнікі поспеху ўсё тыя ж, добра знаёмыя і надзейныя, – зладжаная работа калектыву, захаванне тэхналогіі вырошчвання і догляду за зерневымі, своечасова і якасна падрыхтаваная тэхніка, высокая арганізацыя жніва.

Словы ўдзячнасці і пашаны гучаць у адрас усіх, хто ў кабіне камбайна, за рулём грузавіка, у полі, на зернесушылцы, складзе шчыраваў дзеля таго, каб на сталах землякоў быў самы галоўны і самы смачны прадукт – хлеб.

Дзякуй, дарагія земляробы, за ваш бясцэнны ўклад у агульную справу, за вашу працу і самаадданасць, за вернасць сваёй прафесіі. Здароўя вам моцнага, сямейнага дабрабыту, новых

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *