ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс». Два ў адным

Вадзіцель Аляксандр Маляр працуе з настроем.

Па плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” уваходзіць у прызавую тройку гаспадарак раёна. Рознай геаграфіяй сэрвісаўскай зямлі абумоўлена і непадабенства характарыстык яе ўрадлівасці. Адна справа – Адахаўшчына, і зусім іншая – малагарадзішчанскія, напрыклад,палеткі.Адсюль і ўраджайнасць: на ўзроўні лепшых раённых паказчыкаў – у першым выпадку і ці не ўдвая менш – у другім. Аднак, сярэдні райаграсэрвісаўскі гектар зусім крыху не дабраў да 40 цэнтнераў. Пры гэтым ячмень урадзіў на 46,7 цэнтнера, пшаніца – на 42. У пераразліку на бала-гектар прадпрыемства атрымала 197,3 кілаграма збожжа. Без усякіх агаворак – паказчык годны.

Сёлетні раённы вал зерневых і зернебабовых прыкладна на 12 працэнтаў складаецца з прадукцыі, сабранай з хлебных палеткаў райаграсэрвіса. Прадпрыемства разлічылася па абавязках перад дзяржавай. Нягледзячы на той факт, што “ўласная” нагрузка на камбайн складала амаль 300 уборачных гектараў, сэрвіс знайшоў магчымасць дапамагчы з уборкай некаторым сельгаспрадпрыемствам раёна.

Прытым, што вырошчванне сельскагаспадарчай прадукцыі – толькі адзін бок вытворчага медаля ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”. Прадпрыемства з’яўляецца яшчэ і асноўным аграрным сэрвісмэнам раёна, займаецца зборкай шэрагу машын і агрэгатаў сельскагаспадарчага прызначэння. Так што формула “прадпрыемства два ў адным” будзе дарэчы ў абазначэнні нашага райаграсэрвіса.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Васілій Курловіч «хлебныя» рэйсы лічыць экзаменам на прафесіяналізм.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *