ЗТАА «БелДан». Не асноўная, але дастойная

Спецыялізацыя ЗТАА “БелДан” – вытворчасць свініны на аснове перадавых еўрапейскіх тэхналогій. Але тутэйшыя працаўнікі займаюцца і земляробствам. Вырошчваюць, у асноўным, зерне для прыгатавання камбікармоў.
Мясцовыя землі не вызначаюцца ўрадлівасцю. Але тутэйшыя працаўнікі стараюцца і дасягаюць, як сведчаць спецыялісты, неблагіх вынікаў. Сёлета сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склала 38,3 цэнтнера на круг – значна вышэй, чым падчас жніва мінулых гадоў. Трыцікале і ячмень далі адпаведна 38,3 і 39,8 цэнтнера з гектара. Валавы намалот збожжа – 5030 тон і – трэцяе месца ў раённым спаборніцтве сярод другой групы гаспадарак.
На палетках “БелДана” працавалі 3 камбайны, хутка і без страт убрана 1316 гектараў зерневых. Вызначыліся механізатары Максім Горбік (дарэчы, прызёр мінулагодняга абласнога спаборніцтва сярод маладых камбайнераў), Іосіф Ламанос і Дзяніс Рабцэвіч.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *