Па грыбы і журавіны. У Ляхавіцкім раёне наведванне лясоў дазволена

Брусніцы, журавіны, а цяпер ужо і грыбы – восень у лесе не менш шчодрая, чым у полі. Многія паспелі прайсціся па сваіх “сакрэтных” грыбных і ягадных маршрутах. Але ёсць і тыя, каго надзвычай хвалюе пытанне законнасці такіх прагулак. Пра тое, што ўведзена забарона на наведванне лясоў, нагадвалася не аднойчы, а вось пра адмену забароны афіцыйнай інфармацыі не было. “ЛВ” звярнуўся за каментарыем у лясгас.

Як паведаміў галоўны ляснічы ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” Сяргей Дыдышка, сёння абмежаванні на наведванне лясоў ужо страцілі актуальнасць, наведванне лясоў дазволена. Галоўная ўмова для лясных прагулак – захаванне правілаў пажарнай бяспекі.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *