“Праменьчык у акенцы”

Напярэдадні навагодніх святаў усе мы, як заўсёды, чакаем цудаў, сюрпрызаў, прыемных нечаканасцей ад Дзеда Мароза, ад сваіх родных, блізкіх і сяброў. Але іншы раз гэтая ўвага, сардэчнасць прыхозяць ад зусім незнаёмых людзей. Яны не чараўнікі, але часцяком у іх сілах стварыць сапраўдную казку для тых, у каго ў жыцці так мала радасці і цеплыні…
На мінулым тыдні ў раёне прайшла ўжо традыцыйная дабрачынная кампанія «Праменьчык у акенцы». Яе мэта — падтрымаць тых, каму клопат і ўвага з боку грамадства і дзяржавы неабходны, асабліва дзецям, якія пражываюць у неўладкаваных сем’ях і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для правядзення акцыі была створана рабочая група з ліку прадстаўнікоў аддзела адукацыі, ГА «БРСМ», ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», аддзела ўнутраных спраў, духавенства, якая наведала сем’і і ўручыла салодкія падарункі дзецям.
Такое мерапрыемства — прыклад таго, як, маючы шэраг важных і неадкладных спраў, можна знайсці час для добрага ўчынку. Бо, як сцвярджаюць члены рабочай групы, няма нічога лепшага ў свеце, чым дарыць дзецям усмешку і пры гэтым самому станавіцца больш шчаслівым.
Дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа і праваслаўнай царквы, назва згаданай акцыі — «Праменьчык у акенцы» — апраўдала сябе: некалькі гадзін зносін, крыху ўвагі — і свет для дзяцей з неўладкаваных сем’яў зазіхацеў новымі фарбамі.
Наталля ПІШЧ, дырэктар СПЦ.
Дзмітрый ДЫДЫШКА, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *