Факт-экспрэс-навіны

• ПАДТРЫМКА ТАЛЕНТАЎ. Згодна рашэння савета спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, заахвочвальнай прэміяй за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў па выніках 2009-2010 навучальнага года ўзнагароджана, у тым ліку, настаўнік біялогіі гімназіі г. Ляхавічы Ніна СМАРШЧОК. Віншуем!
• СВАЯ СПРАВА. Мінсельгасхарч Беларусі падтрымлівае ініцыятыву фермераў аб стварэнні рэспубліканскай арганізацыі фермерскіх гаспадарак. Аб гэтым заявіла 5 студзеня першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец на рэспубліканскай нарадзе па праблемах дзейнасці фермерскіх гаспадарак.
Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі таксама паведаміла, што ў рэспубліцы з мэтай павелічэння падтрымкі айчынных фермерскіх гаспадарак распрацаваны праект указа Прэзідэнта аб ільготным крэдытаванні фермераў. Прадугледжваецца, што рэсурсы будуць выдзяляцца на тэрмін да 8 гадоў пад 1,5 працэнта гадавых.
• КРЭДЫТАВАННЕ. У Беларусі з выкарыстаннем ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы можна будзе купляць тавары ў індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта норма прадугледжана Указам № 11 ад 6 студзеня 2011 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. № 371».
Указ прадугледжвае прадаўжэнне перыяду прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы да 2011 года (раней было акрэслена, што льготныя крэдыты прадастаўляліся на працягу 2009-2010 гадоў) і магчымасць набыцця тавараў з выкарыстаннем ільготных крэдытаў у індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць продаж тавараў праз гандлёвыя аб’екты.
• ПА АСАБІСТЫХ ПЫТАННЯХ. 12 студзеня з 14 да 16 гадзін у аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама (г. Ляхавічы, вул. 17-га Верасня, 7) будзе праводзіць прыём грамадзян па асабістых пытаннях намеснік начальніка УУС Брэсцкага абл-выканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Уладзімір Дзмітрыевіч ХАРЫК. Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах РАУС 2-48-37, 2-16-10.
• КУЛЬТУРА. Саўмін Беларусі прыняў Дзяржаўную праграму «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады. Яе мэта — павышэнне сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці функцыянавання сферы культуры. Плануецца распрацаваць эфектыўны механізм фінансавання культуры, новыя формы яе эканамічнай падтрымкі і г.д.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *