“Звонкая “Раніца”

Напрыканцы мінулага года рэдакцыя “Настаўніцкай газеты” (яна, дарэчы, з’яўляецца і выдаўцом газеты “Раніца”) абвясціла ўмовы конкурсу юных вакалістаў “Звонкая “Раніца”.
На мінулым тыдні ў адным з кастынгаў, што праходзіў у суседніх Ганцавічах, прынялі ўдзел і прадстаўнікі Ляхавіччыны – удзельнікі гуртка вакальных спеваў “Ліра” цэнтра пазашкольнай работы Таццяна Матрашына, Юлія Маслоўская, Таццяна Карпік і Таццяна Грынь (мастацкі кіраўнік Юрый Грынь). Галоўная ўвага надавалася вакальным даным канкурсантаў, таму спяваць давялося а капэльна – без музычнай фанаграмы.
І ёсць усе падставы спадзявацца, што нашы таленавітыя дзяўчынкі паспяхова пройдуць адборачны тур і атрымаюць запрашэнне выступіць у фінальным туры, што пройдзе з 26 сакавіка па 15 красавіка ў дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *