“Алімпійскі агонь запальвае сэрцы”

У Беларусі стартаваў рэспубліканскі конкурс малюнкаў “Алімпійскі агонь запальвае сэрцы”. Творчае спаборніцтва праводзіць Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.
Галоўная адметнасць сёлетняга творчага спаборніцтва – гэта яго ўдзельнікі. Конкурс малюнкаў праводзіцца для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, тых, што знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, школах-інтэрнатах, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама дзяцей-інвалідаў ва ўзросце 12-16 гадоў у катэгорыях “Агонь надзеі” (дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў); “Агонь натхнення” (дзеці-інваліды).
Першы (адборачны) этап конкурсу праводзіць прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці па
30 лістапада 2015 года. Малюнкі разам з заяўкай аб удзеле ў конкурсе прымаюцца да 25 лістапада ўключна.
Другі (заключны) этап конкурсу пройдзе з 1 па 12 снежня 2015 года ў НАК Беларусі.
Лепшыя работы будуць адзначаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі.
Падрабязнасці конкурсу, анкета ўдзельніка і Палажэнне аб яго правядзенні размешчаны на сайце НАК Беларусі http://www.noc.by/ і Брэсцкага прадстаўніцтва http://sportbrest.by/ у раздзеле “Конкурсы і праекты”.
Прадстаўніцтва НАК Беларусі
ў Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *