Час праявіць сябе. Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама сустрэўся з маладымі спецыялістамі /фота/

Сёлета 72 выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў папоўнілі працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый  раёна.

5 кастрычніка старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч сустракаўся з маладымі спецыялістамі. Кіраўнік раёна запрасіў да адкрытага дыялогу, расказаў пра сацыяльную арыентаванасць беларускай эканомікі і сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, адзначыў, што дзяржава стварыла ўсе ўмовы для развіцця і прафесійнага росту моладзі. Атрыманы адукацыя і першае працоўнае месца – прыйшоў час праявіць і паказаць сябе, стаць сапраўднымі спецыялістамі, узяць на сябе адказнасць за даручаны ўчастак справы.

Падчас “круглага стала” абмяркоўваліся розныя пытанні, што хвалююць маладых. У размове прымалі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мікалай Дабрыянец, першы сакратар РК БРСМ Тамара Пракап’юк,   начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк” Сяргей Саковіч.

Намеснік старшыні раённай выбарчай камісіі Леанід Калбаса адказаў на пытанні, што датычаць выбараў, якія цікавілі моладзь.  Бээрэсэмаўцы падчас сустрэчы правялі адкрытае апытанне “Час выбраў вас” і пачаставалі прысутных яблыкамі са стылізаванай у колерах Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь стужкай.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

3 thoughts on “Час праявіць сябе. Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама сустрэўся з маладымі спецыялістамі /фота/

  • 06/10/2015 в 16:25
    Permalink

    хто гэта з яблыкамі ?

  • 07/10/2015 в 09:44
    Permalink

    Бээрэсэмаўцы, навучэнцы Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і побач з імі малады спецыяліст з малочнага завода

  • 08/10/2015 в 06:42
    Permalink

    Молодым везде у нас дорога! При таком внимании и заботе просто невозможно быть равнодушным и пассивным. Совет молодым землякам : будьте активнее и креативнее, предлагайте и внедряйте. Это ваше время.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *