Чыстыя сэрцы

Гэту зіму ўпершыню сустрэнуць разам пажылыя людзі, якія пасяліліся ў Ганчароўскім доме сумеснага пражывання. Пра тое, каб ім зімавалася камфортна, клапоцяцца валанцёры гарадскіх школ і гімназіі, якія кінулі кліч нарыхтаваць бульбы, морквы, капусты, сталовых буракоў. Валанцёрскі атрад СШ № 2 “Данка”, “Пошук” з гімназіі, “Чыстыя сэрцы” з СШ № 1 стараюцца ад душы, каб парадаваць сваіх немаладых падшэфных.

Добрыя задумы валанцёраў увасабляюцца і ў многіх іншых справах-клопатах пра пажылых і састарэлых, інвалідаў. Напрыклад, нядаўна гімназісты выйгралі права ажыццявіць праект, ініцыяваны дацкім Чырвоным Крыжам, – “Тэатр без межаў”. Грошы будуць накіраваны на падрыхтоўку тэатралізаваных прадстаўленняў, з якімі гімназісты выступяць найперш перад дзецьмі-інвалідамі і пажылымі людзьмі.

А яшчэ валанцёрам атрадаў “Данка” і “Пошук” дасталіся перамогі сярод прэтэндэнтаў на праекты польскага Чырвонага Крыжа “Прафілактыка ВІЧ-СНІД”. Пэўныя сумы грошай пойдуць на выпуск друкаванай прадукцыі, прысвечанай прафілактыцы гэтага захворвання, і на падрыхтоўку тэматычных мерапрыемстваў.

Чужых праблем не бывае – гэта даказвае ў тым ліку і дзейнасць юных валанцёраў, якіх аб’яднала пад эгідай Чырвонага Крыжа старшыня раённай арганізацыі, вельмі нераўнадушны чалавек Жанна Лешык.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *