«Малы» паспяхова развіваецца

Першы значны ўраджай буякоў атрымала сёлета фермерская гаспадарка “Прадславіна”. І вось нядаўна зарэгістравана яшчэ адно прадпрыемства малога бізнесу, якое арганізавала не зусім звычайную для нашага рэгіёна справу. У Перахрэсці фермер разводзіць смаўжоў.

Сёлета ў раёне за 8 месяцаў створана 9 новых прадпрыемстваў (2 – у горадзе, астатнія ў сельскай мясцовасці) і, адпаведна, 125 рабочых месцаў. Напрыклад, у Свяціцы наладжана вытворчасць сталярных вырабаў. Нядаўна адкрытае прыватнае прадпрыемства “Трансэлектрабуд” займаецца вытворчасцю вырабаў з пластмасы, якія будуць рэалізоўвацца не толькі ў нашай краіне. Дзве прыватныя фірмы спецыялізуюцца на вытворчасці аконных блокаў і іх камплектуючых.

Прыватны бізнес трывала прапісваецца і ў сельскай гаспадарцы. У вёсцы Вялікая Лотва новая фермерская гаспадарка “У Мікалая” вырошчвае буйную рагатую жывёлу, “Лагуцін” у Куршынавічах  займаецца раслінаводствам.  Як паведаміла начальнік  аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Матчэня,т удзельная вага прадпрыемстваў малога бізнесу складае 17,5 працэнта ад занятых у эканоміцы раёна. 25,8 працэнта экспартуемай прадукцыі таксама прыходзіцца на прыватнікаў.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *