Твой голас патрэбны Беларусі

Адзін раз у пяць гадоў кожны свядомы беларус прыходзіць на выбарчыя ўчасткі для таго, каб прагаласаваць за Прэзідэнта. Кожны мужчына і жанчына абавязаны зрабіць гэта свядома і – галоўнае! – адказна.

Любыя высокія, але беззмястоўныя словы тут недарэчныя, таму што размова ідзе пра самае што ні ёсць лёсавызначальнае рашэнне: галасуючы, усе мы выбіраем не толькі лідара дзяржавы, але і адабраем яго праграму палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця ўсёй краіны, а значыць, і ўсяго беларускага грамадства. Што можа быць важней за гэты гістарычны выбар?

Свабода волевыяўлення кожнага грамадзяніна краіны свята ахоўваецца ўсёй рэсурснай магутнасцю дзяржавы, ніхто не мае права прымусіць грамадзяніна не выканаць свой канстытуцыйны абавязак, ніхто не мае права прымусіць каго б там ні было галасаваць “па ўказцы”. Гэта і ёсць сапраўдная, а не дэкларатыўная дэмакратыя.

Дзяржава гарантуе кожнаму права на свой выбар!

Якімі ж бездапаможнымі і непераканаўчымі гучаць адыёзныя заклікі некаторых “палітыкаў” у дзень выбараў паехаць да цешчы на бліны ці на  рыбалку. І гэта раяць людзі, якія заяўляюць пра сябе як пра змагароў за дэмакратыю і захаванне асноўных правоў чалавека. Якая злосная і недарэчная карыкатура на выбарчае права грамадзян, якіх збанкрутаваўшыя “палітыкі” падбухторваюць да невыканання свайго канстытуцыйнага абавязку. Як можна пасці так нізка, каб высмейваць і растоптваць права людзей на выбар свайго шляху, на выбар будучыні для Беларусі, права на свой свядомы выбар для будучыні сваіх дзяцей і ўсяго грамадства ў цэлым.

Мы гаворым іншае: суайчыннікі, грамадзяне, нікому не аддавайце свае правы, не слухайце цынічных дудароў, галасуйце за тых кандыдатаў, да якіх у вас ляжыць душа, хто даказаў сваё права балатавацца ў Прэзідэнты, чые праграмы, ідэі і думкі блізкія вам.

Памятайце: без вашага голасу выбары будуць непаўнацэннымі. Ваш голас патрэбны Беларусі!

“СБ” № 185, 26 верасня 2015 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *