Прыйсці на выбары – падтрымаць дзяржаву

11 кастрычніка, у Беларусі адбудуцца выбары  Прэзідэнта краіны. У бюлетэні для галасавання  ўключаны 4 зарэгістраваныя кандыдаты ў Прэзідэнты: Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч.

Памятка   выбаршчыка

Сёння ў Беларусі – апошні дзень датэрміновага галасавання, калі голас на карысць аднаго з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна аддаць загадзя. Участкі ў гэты дзень працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
11 кастрычніка – у асноўны дзень галасавання – выбарчыя ўчасткі працуюць з 8.00 да 20.00.
Пры сабе выбаршчыку неабходна мець дакументы, што засведчваюць асобу. Бюлетэні будуць выдавацца пасля прад’яўлення пашпарта або даведкі органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, для ваеннаслужачых тэрміновай службы – пасля прад’яўлення ваеннага білета. Калі ж у выбаршчыка няма пашпарта (напрыклад, пададзены ў пасольства на атрыманне візы), але ён унесены ў спісы для галасавання, бюлетэнь можа быць выдадзены на аснове службовага пасведчання дзяржслужачага, студэнцкага білета, пенсійнага пасведчання з фатаграфіяй або вадзіцельскіх правоў.
Прыйшоўшы на участак, грамадзянін паказвае пашпарт або іншы дакумент, атрымлівае бюлетэнь і пакідае аўтограф у спісе выбаршчыкаў (у дні датэрміновага галасавання абавязкова пазначаецца дата). Бюлетэнь запаўняецца ў кабіне для тайнага галасавання, дзе забараняецца прысутнасць каго б там ні было, акрамя самога выбаршчыка. Выключэнне, праўда, складаюць тыя грамадзяне, якія не маюць магчымасці з-за аб’ектыўных прычын (праблем са здароўем) самастойна запоўніць бюлетэнь. Яны маюць права запрасіць у кабіну іншую асобу паводле свайго меркавання, акрамя членаў участковай і вышэйшай камісій, кандыдатаў у Прэзідэнты, іх давераных асоб, наглядальнікаў і журналістаў.
Як паведамляла раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, на гэтых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўпершыню створаны ўмовы для самастойнага галасавання выбаршчыкаў з парушэннямі зроку. На ўчастках плануецца выкарыстоўваць спецыяльныя трафарэты, якія дазволяць людзям са слабым зрокам прагаласаваць без дапамогі іншых асоб.
Участковая камісія абавязана забяспечыць магчымасць удзельнічаць у галасаванні выбаршчыкам, якія па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання. Па просьбе выбаршчыкаў, выказанай у пісьмовай або вуснай форме, арганізуецца галасаванне па месцы знаходжання гэтых асоб у дзень выбараў.
У Беларусі для галоўнай электаральнай падзеі 2015 года надрукавана больш за  7 млн бюлетэняў. На ўчастках будзе выкарыстоўвацца
24 283 скрыні для галасавання (не ўлічваюцца ўчасткі, утвораныя за межамі Беларусі), з іх празрыстых урнаў – 5 008.
Усяго ў Беларусі створана 6 080 участковых выбарчых камісій, якія працуюць непасрэдна з грамадзянамі – арганізуюць галасаванне, у тым ліку (пры неабходнасці) – па месцы жыхарства
11 кастрычніка. Яшчэ 49 участ-каў створана за мяжой.
Па інфармацыі Цэнтр-выбаркама, абласныя выбарчыя камісіі і камісія горада Мінска прадаставілі папярэднія даныя аб колькасці выбаршчыкаў – 6995181. У прыватнасці, па Брэсцкай вобласці колькасць выбаршчыкаў склала 1000295, па Віцебскай – 877793, па Гомельскай – 1101044, па Гро-дзенскай – 778355, па Мінскай – 1116183, па Магілёўскай – 814852, па горадзе Мінску – 1300917. За межамі Беларусі ў спісы для галасавання ўключана 5742 чалавекі.

Агітацыя:  актыўная  і па законе

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ўсе кандыдаты ў Прэзідэнты вялі даволі інтэнсіўную агітацыйную кампанію. У краіне праведзена больш за 500 сустрэч з выбаршчыкамі і працоўнымі калектывамі. Таксама перадвыбарныя штабы арганізавалі больш за 300 пікетаў і іншых вулічных масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, кандыдаты на пасаду Прэзідэнта актыўна скарысталіся магчымасцямі правядзення перадвыбарнай агітацыі па тэлебачанні, радыё і ў сродках масавай інфармацыі. Такім чынам, кандыдаты выкарыстоўваюць прадастаўленыя ім шырокія магчымасці і ліберальныя ўмовы для правядзення работы з выбаршчыкамі, падкрэсліла старшыня ЦВК.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, можна з упэўненасцю гаварыць аб тым, што выбарчая кампанія праходзіць у адпаведнасці з законам.

Місія – назіранне

Па стане на 5 кастрычніка колькасць акрэдытаваных нацыянальных наглядальнікаў склала 37 871. Грамадзян шляхам падачы заяў акрэдытавана 6 871, прадстаўнікоў працоўных калектываў – 1 685, ад палітычных партый акрэдытавана яшчэ 5 008 чалавек. Іншыя грамадскія аб’яднанні накіравалі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі 24 307 сваіх прадстаўнікоў.
Што датычыцца замежных наглядальнікаў, іх, паводле апошняй інфармацыі, акрэдытавана 910. Міжнародныя наглядальнікі прадстаўляюць БДІПЧ АБСЕ, выбарчыя органы сваіх дзяржаў, СНД (у тым ліку МПА СНД), ПАСЕ, ПА АБСЕ, ШАС і дыпламатычны корпус. Акрамя таго, у гэты лік уваходзяць незалежныя наглядальнікі.
Для асвятлення выбараў акрэдытаваны больш як 900 беларускіх і замежных СМІ.
Па інфармацыі БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *