Вас чакаюць на ўчастку

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны ляхавічанін Фёдар Лойка на выбарчы ўчастак прыйшоў з праўнучкай Алесяй.

На тэрыторыі раёна створаны 32 участкі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачынаючы з
6 кастрычніка, дзверы ўсіх участкаў адкрыты для жадаючых прагаласаваць датэрмінова.

А такіх сярод нашых землякоў знайшлося нямала: па інфармацыі раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, па стане на пятніцу свой канстытуцыйны абавязак выканалі 21,9 працэнта ад 20753 выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання на Ляхавіччыне.

Гэтымі днямі на ўчастках працуюць больш за 150 наглядальнікаў – прадстаўнікі “Белай Русі” і БРСМ, Беларускага саюза жанчын і дэпутатаў райсавета, ветэранскага аб’яднання і прафсаюзных арганізацый, Камуністычнай партыі Беларусі, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і іншыя. Напярэдадні выбараў раён неаднаразова наведвалі міжнародныя наглядальнікі місіі БДІПЧ АБСЕ і СНД, а заўтра – у асноўны дзень галасавання – за работай участковых і тэрытарыяльнай выбарчых камісій будуць назіраць таксама  кароткатэрміновыя міжнародныя наглядальнікі.

Традыцыйна сур’ёзная ўвага надаецца забеспячэнню бяспекі і правапарадку на выбарчых участках. З пачатку тыдня на ўзмоцнены варыянт нясення службы перайшла міліцыя. Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў да 12 кастрычніка будуць дзяжурыць у памяшканнях участкаў кругласутачна. Штодзённы маніторынг супрацьпажарнай сітуацыі ў месцах галасавання ажыццяўляюць прадстаўнікі РАНС.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *