Без права на памылку

На парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама стаялі 3 пытанні: аб фінансавым стане сельскагаспадарчых арганізацый раёна, аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама стан аховы працы ў арганізацыях раёна. Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч настроіў на сур’ёзную прадметную размову і абазначыў: фармалізм і абыякавасць у рабоце недапушчальныя.

– На рэалізацыю мера-прыемстваў па ахове працы сёлета ў першым паўгоддзі пайшло 10, 9 мільярда, у тым ліку на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці – 8,9 мільярда, 2 мільярды на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў. Гэта дазволіла прывесці ў адпаведнасць з нарматывамі 11 рабочых месцаў, палепшыць умовы на 22, – адзначыў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Бурбуць.

Адной з неабходных умоў паспяховага вырашэння ўсяго комплексу задач па ахове працы з’яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў арганізацый усіх формаў уласнасці. Перыядычна яны праходзяць адпаведнае навучанне і праверку ведаў. З пачатку года ў арганізацыях раёна на 224 пасяджэннях камісій работнікі і спецыялісты трымалі экзамен на веданне патрабаванняў аховы працы.

Для аказання практычнай дапамогі, узмацнення адказнасці наймальнікаў і спецыялістаў прадпрыемстваў дзейнічае мабільная група, якая з пачатку года правяла 84 абследаванні арганізацый, выявіла 632 парушэнні патрабаванняў бяспекі. Сярод парушэнняў – невыкарыстанне работнікамі выдадзеных ім сродкаў аховы (будаўнічых касак, засцерагальных поясаў, спецадзення), эксплуатацыя сродкаў падмошчвання без поручняў, ”няправільных” драўляных лесвіц і іншыя. Мабільная група вывучала парадак выпуску тэхнікі на лінію,

перадзменнага медагляду ці агляду вадзіцеляў, стану транспартных сродкаў. Выяўлены 62 парушэнні правіл аховы працы і працоўнага заканадаўства. У жніўні-верасні праведзена  9 рэйдаў па кантролі за выкананнем выдадзеных раней рэкамендацый. Практыкуюцца раённыя дні аховы працы.

Захаванне вытворчай дысцыпліны і кантроль за станам здароўя работнікаў (з пачатку года за знаходжанне ў нецвярозым стане на працоўным месцы былі звольнены 28 чалавек), укамплектаванасць службаў аховы працы арганізацый кваліфікаванымі спецыялістамі, размяшчэнне нагляднай агітацыі – таксама пад кантролем органаў нагляду.

За студзень-жнівень аб’ём вытворчага траўматызму зменшыўся напалову ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (з 8 да 4 выпадкаў). Прычыны няшчасных выпадкаў розныя, пачынаючы ад непрадказальнасці паводзін жывёлы да неабачлівасці пацярпелага. Толькі адзін выпадак вытворчага траўматызму адбыўся па віне наймальніка. З пачатку года пракуратура вынесла 3 пастановы аб падрыхтоўцы спраў, на падставе якіх Баранавіцкім міжраённым аддзелам Брэсцкага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы 3 адказныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці на юрыдычную асобу за несвоечасовасць выплаты заработнай платы і 14 пратаколаў на адказных асоб за парушэнне правілаў аховы працы і працоўнага заканадаўства – такі вынік праверак і расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія праводзілі дзяржаўныя інспектары працы Баранавіцкага міжраённага аддзела. Сума штрафаў – 13,5 мільёнаў рублёў.

Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч быў катэгарычным: пры парушэннях патрабаванняў аховы працы павінны прымацца адпаведныя меры супраць тых, хто іх дапусціў. Памылкі не даруюцца. Але і не знімаецца адказнасць з саміх работнікаў, калі тыя парушаюць тэхніку бяспекі.

Аб змяненнях у заканадаўстве расказала намеснік начальніка Баранавіцкага міжрайаддзела Ала Данілава.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *