Урокі вялі старшакласнікі. Вучні СШ№2 г. Ляхавічы паспыталі сябе ў ролі настаўнікаў

Восень асацыюецца з мноствам святаў, але адно з іх асаблівае – Дзень настаўніка. Кожны з нас, перш чым прайсці школу жыцця, вучыцца ў агульнаадукацыйнай школе. Кожны год з нецярпеннем чакаем настаўніцкае свята і таму, што традыцыйна – гэта дзень самакіравання, калі месца педагога займаюць старшакласнікі. Наша СШ № 2

г. Ляхавічы – інавацыйная пляцоўка, якая арыентуе на свядомы выбар педагагічных спецыяльнасцяў. Жадаючых паспытаць сябе ў ролі настаўніка было шмат. У выніку да работы прыступілі 45 “юных педагогаў” і іх адміністрацыя.

Напярэдадні адбылася педагагічная нарада, на якой абмеркавалі ўсе хвалюючыя пытанні. У гэты дзень мы адчулі сябе сапраўднымі настаўнікамі. Спачатку было страшна, але потым з’явілася ўпэўненасць. Пасля самастойна праведзенага ўрока разумееш, як няпроста быць педагогам, як шмат патрабуецца ведаў, энергіі, цярпення. Асабліва спадабалася весці ўрокі ў пачатковых класах, таму што рабяты ставіліся да нас сур’ёзна – як да сапраўдных настаўнікаў. Гэта прыемна і адказна.

Цяпер, выбіраючы педагагічную прафесію, мы будзем рабіць гэта асэнсавана. Хочацца па-дзякаваць нашым настаўнікам за магчымасць праявіць сябе, за карысны і захапляльны жыццёвы вопыт.

Улада САРАКАВІК,

Юлія ДЫДЫШКА,

вучаніцы СШ № 2.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *