НЕ ЛІШНІЯ АДХОДЫ

Апошнім часам пачасціліся звароты жыхароў раёна ў райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” па пытаннях збору, захавання і вывазу камунальных адходаў. Дарэчы, пад апошнімі маюцца на ўвазе адходы, што ўтвараюцца ў працэсе жыццядзейнасці насельніцтва.
У адпаведнасці з заканадаўствам краіны, у сельскай мясцовасці работу па зборы і выдаленні смецця арганізуюць сельвыканкамы. Вываз камунальных адходаў у нашым раёне ажыццяўляе КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” на падставе дагавораў, заключаных з грамадзянамі.
Для выканання дзяржаўнай праграмы па скарачэнні і аптымізацыі колькасці мініпалігонаў з дзяржбюджэту былі выдаткаваны значныя сродкі. У 2010 годзе былі закрыты мініпалігоны цвёрдых бытавых адходаў ля вёсак Малое Падлессе, Конькі, Гайнінец, Ціткаўшчына, Смаленікі, Мінічы, Нівішча, Цыгань, Петухоўшчына, Патапавічы, Шчэрбава, Кавалі, Набярэжная, Ліпск, Галаўнінцы, Траццякоўцы, Мядзведзічы, Стральцы, пляцоўка часовага складавання ля вёскі Мыслабаж. Размяшчэнне адходаў на згаданых палігонах, як і іншых несанкцыянаваных для гэтых мэт месцах, забаронена. За парушэнне данага па-трабавання грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 15.63 КоАП Рэспублікі Беларусь (штраф можа скласці ад 5 да 50 базавых велічынь – ад 175 тысяч да 1750 тысяч рублёў).
У адпаведнасці з заканадаўствам па абыходжанні з адходамі, грамадзяне абавязаны забяспечваць збор адходаў і раздзяленне іх па відах, а таксама вываз у санкцыянаваныя месцы захавання адходаў. Цэнтралізаваны вываз смецця на дзеючыя палігоны ажыццяўляецца жыллёва-камунальнай службай, самавываз насельніцтвам магчымы пры наяўнасці дагавора на захаванне адходаў з КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.
Для ўтылізацыі камунальнага смецця вяскоўцам неабходна заключыць дагаворы на вываз адходаў у сельвыканкаме па месцы жыхарства. Для вывазу буйнагабарытных адходаў (у тым ліку будаўнічых, галін ад падстрыгання садовых дрэваў, старой бытавой тэхнікі і г.д.) на 2011 год запланаваны аб’езд населеных пунктаў спецтранспартам камунгаса ў красавіку і верасні (графік быў на-друкаваны ў “Ляхавіцкім вес-ніку”). Калектыўныя заяўкі на вываз буйнагабарытных адходаў камунгасам абавязаны прымаць сельвыканкамы.
Што датычыць паасобнага збору адходаў, то грамадзяне абавязаны забяспечваць яго, калі для гэтага створаны ўмовы – напрыклад, пастаўлены спецыяльныя кантэйнеры для збору шкла, паперы, пластыка. Калі ў такім выпадку грамадзянін не будзе сартаваць утвораныя камунальныя адходы, то таксама можа панесці адміністрацыйнае пакаранне.
Па любых пытаннях абыходжання з камунальнымі адходамі можна звяртацца ў абаненцкі аддзел камунгаса па тэлефоне 2-14-44.
Аляксандр АМБАРЦУМЯН, вядучы спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *