З жалезнай абноўкай

Выдатнай магчымасцю абнавіць машынна-трактарны парк з адтэрміноўкай плацяжоў скарысталіся некаторыя сельгаспрадпрыемствы Ляхавіччыны.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, па папярэдняй дамоўленасці з заводам-вытворцам з растэрміноўкай аплаты на тэрмін да 24 месяцаў і ўплатай авансу ў памеры 10 працэнтаў кантрактнага кошту 9 новенькіх МАЗаў і 2 прычэпа да іх атрымаў СВК “Жарабковічы”, 2 аўта-мабілі – “Шлях новы”, па МАЗу і прычэпу – ДП “Нача” і ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”.

І гэта не адзінае папаўненне ў парку жалезных коней. Гаспадаркі раёна набылі ў растэрміноўку на 36 месяцаў трактары – усяго 17 адзінак. Найбольш узброіўся “Шлях новы” (6 трактароў). Райаграсэрвіс папоўніў мехдвор 3 трактарамі, “Ляхавіцкі”, “Нача”, “Жарабковічы”, “Белпрампрыбор” – па 2 МТЗ.

Дарэчы, права набываць тэхніку на такіх умовах маюць толькі плацежаздольныя прадпрыемствы. Першы ўзнос неабходна ўнесці да 1 лістапада. “Белпрампрыбор” такую выплату ўжо зрабіў.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *