“Выратавальнікі вачамі дзяцей”

Конкурс з такой назвай стаў ужо традыцыяй. Сёлета ён праводзіцца з 20 студзеня па 26 лютага. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы школ і пазашкольных устаноў, якія могуць паспаборнічаць у стварэнні малюнкаў, плакатаў, вырабаў, напісанні сачыненняў, расказаў, вершаў. Дарэчы, пераможцаў у кожнай намінацыі чакаюць прызы.
Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна пазнаёміцца ў аддзеле адукацыі райвыканкама ці райаддзеле па надзвычайных сітуацыях (тэлефон 2-11-02).
Таццяна СВІНАБУРКА, спецыяліст групы прапаганды і навучання РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *