З узнагародай!

Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за высокае прафесійнае майстэрства, дасягнутыя поспехі ў развіцці і прапагандзе вакальна-харавога мастацтва і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – узнагароджаны народны ансамбль народнай песні і музыкі ”Крыніца” ГДК.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за актыўную канцэртную дзейнасць, шматгадовую творчую працу па прапагандзе музычнага мастацтва ўзнагароджаны выкладчык Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Віктар РУСІН.

Падзячным пісьмом райвыканкама за высокае прафесійнае майстэрства, дасягнутыя поспехі ў развіцці і прапагандзе вакальна-харавога мастацтва і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – адзначаны народны клуб аматараў песні, гумару і гульні ”Вечарніца” Навасёлкаўскага СДК; за высокае прафесійнае майстэрства, актыўную канцэртную дзейнасць і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – народны ансамбль народных інструментаў Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў рабоце і актыўную жыццёвую пазіцыю адрасавана вядучаму метадысту раённага метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталлі ГАРАХОВІЧ; бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы Алене ЧАБАТАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *