Бяспечнае паляванне

З 1 кастрычніка пачалося адно з самых масавых і папулярных паляванняў – на капытных паляўнічых жывёл. Акрамя таго, з 3 кастрычніка адкрыўся асенне-зімовы сезон палявання на зайца-русака і зайца-беляка з дыпламаванымі гончымі паляўнічымі сабакамі.
Звяртаю асаблівую ўвагу на неабходнасць захавання патрабаванняў правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у тым ліку – абыходжання са зброяй. Ад гэтага залежыць бяспека і саміх паляўнічых, і людзей, якія знаходзяцца побач.
Будзьце асцярожнымі, не забывайце, што ў гэтую пару года ўгоддзі актыўна наведваюць аматары збору грыбоў і ягад, проста адпачываючыя.
Руслан ХІЛЬКО,
дзяржінспектар Ганцавіцкай
міжраённай інспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *