Мамін дзень святкавалі ў Ляхавічах /фота/

Дзесяці нашым зямлячкам дзякавалі за выхаванне сыноў-хлебаробаў

У кожнай жанчыны свой сакрэт шчасця. Нехта робіць прафесійную кар’еру, іншыя займаюцца дамашнім ачагом, хтосьці працуе мамай, а многа сярод нашых зямлячак такіх, хто ўдала ўсё гэта спалучае.

Прыгожыя і цёплыя ўсмешкі жанчын, выдатны святочны настрой быў цудоўным дапаўненнем да разнастайных майстар-класаў, выстаў-продажаў, што праходзілі ў фае ГДК у мінулую сераду – на ўрачыстасцях у гонар Дня маці.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень звярнулася да прысутных зямлячак з сардэчнымі віншаваннямі і пажаданнямі. Жанчынам-маці ў гэты дзень адрасавалі пяшчотныя шчырыя словы за іх цярпенне і дабрыню, мудрасць і заўсёдную гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Ім дарылі песні і танцы падчас святочнай канцэртнай праграмы самадзейныя калектывы і салісты раёна. Найлепшая падзяка для маці – калі хваляць яе дзяцей. Такога гонару падчас урачыстасці ўдастоіліся 10 нашых зямлячак (на фота  ўверсе). Ім – падарункі і кветкі, дружныя апладысменты за сыноў-хлебаробаў, якіх ушаноўвалі і віншавалі на абласных “Дажынках”.

А апаратчыцы пастэрызацыі цэха натуральнамалочнай прадукцыі СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Інге Тупальскай пашанцавала быць удзельніцай урачыстага прыёму з нагоды Дня маці ў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатолія Ліса.

Наогул, падчас Тыдня маці праводзіліся і іншыя акцыі, сустрэчы, ушанаванні. Напрыклад, дзве мнагадзетныя мамы скарысталіся магчымасцю атрымаць бясплатную кансультацыю ў натарыуса. Іх цікавіла афармленне згоды на выезд дзіцяці за мяжу і даверанасці на атрыманне дзіцячай дапамогі. Выдатным сюрпрызам для 10 мнагадзетных мам ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа стала квартальная падпіска на любімую раёнку.

Ушаноўвалі матуль і ў многіх працоўных калектывах.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Мамін дзень святкавалі ў Ляхавічах /фота/

  • 24/10/2015 в 20:28
    Permalink

    Самая счастливая та женщина, детей которой хвалят другие люди. Это самая точная оценка воспитания

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *