Факт-экспрэс-навіны

• ЭКСПРЭС-КЛАС. Баранавічы сталі ў мінулую сераду «цэнтрам прыцягнення» друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Брэсцкай вобласці. На базе мясцовай аб’яднанай газеты «Наш край» прайшла вучоба супрацоўнікаў абласных і раённых газет, якія курыруюць пытанні работы са зваротамі грамадзян і чытацкай поштай. Вызначанае ў форме экспрэс-класа мерапрыемства адбылося ў Баранавіцкім гарвыканкаме. Кіраваў вучобай начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Вадзім Ляўковіч.
• НАТАРЫУСА ЗАКАЗВАЛІ? Як паведаміла загадчыца дзяржнатканторы Іна Шабацько, для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў лютым запланаваны выезды натарыуса (пры наяўнасці заявак) у аграгарадкі па наступным графіку: 4 лютага — Русінавічы, 9 — Дарава, 11 — Навасёлкі, 16 — Ліпск, 18 — Конькі, 23 — Востраў, 25 — Падлессе.
• ПАДПІСКА-2011. Калі вы забыліся ці не паспелі аформіць падпісны абанемент на «ЛВ», вы можаце зрабіць гэта цяпер: падпісацца на раёнку можна з любога нумара!

З узнагародай!
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2011 года № 7 шэраг працаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі краіны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь.
Сярод адзначаных высокімі ўзнагародамі — і нашы землякі. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны вадзіцель СВК «Шлях новы» Уладзімір ПАБЯГАЙЛА, аператар машыннага даення СВК «Ляхавіцкі» Марыя ПАТАПОВІЧ, трактарыст-машыніст СВК «Жарабковічы» Эдуард РАЧКОЎСКІ.
Шчыра віншуем і жадаем новых працоўных перамог!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *