Інжынер надзейнай сувязі

Кампетэнтны спецыяліст, майстар сваёй справы, патрабавальны кіраўнік, добразычлівы чалавек – усё гэта стала вызначальным для хадайніцтва працоўнага калектыву Ляхавіцкага вузла электрасувязі аб занясенні прозвішча Аляксандра Татарыновіча на раённую Галерэю славы.

…Лёс часам робіць крутыя павароты. У 1997 годзе кадравы ваенны выйшаў у адстаўку. Змяніў не толькі месца жыхарства (разам з жонкай і трыма дзецьмі пераехаў з Камчаткі на сваю радзіму Ляхавіччыну), але і прафесію. Вось ужо на працягу

18 гадоў Аляксандр Мар’янавіч – інжынер электрасувязі, цяпер узначальвае станцыйны ўчастак ВЭС. Разам са сваімі падначаленымі адказвае за бесперабойную работу 26 тэлефонных падстанцый у горадзе і вёсках. Тлумачыць пра важнасць надзейнай і якаснай сувязі сёння няма патрэбы.

У Аляксандра Татарыновіча ёсць каштоўная звычка выконваць даручаную справу дасканала, дакладна, аператыўна, каб, як гаворыцца, раз і назаўжды. А яшчэ – жаданне дапамагаць іншым, уменне падтрымаць у патрэбную хвіліну. За што паважаюць калегі і цэніць кіраўніцтва.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *