Апладысменты ў іх гонар. Сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі ўстаноў культуры Ляхавіцкага раёна /фота/

Разам з калегамі адзначыла прафесійнае свята кіраўнік народнага ансамбля народных інструментаў выкладчыкаў школы мастацтваў Ларыса Муралава.

Мастацкія кіраўнікі і самадзейныя выканаўцы, бібліятэкары і работнікі кінавідэасеткі, кіраўнікі аматарскіх і народных калектываў, выкладчыкі школы мастацтваў, метадысты – прадстаўнікі ўсіх устаноў культуры раёна ў мінулую пятніцу сабраліся ў ГДК, каб урачыста адзначыць сваё прафесійнае свята. Наогул, менавіта ствараць святы – іх работа. Яны ўмеюць спяваць і танцаваць, іграць на самых розных інструментах, расказваць вясёлыя гісторыі, яны захоўваюць і прымнажаюць народныя традыцыі, дапамагаюць раскрываць таленты дзяцей і дарослых.

На гэты раз культработнікі змянілі амплуа – ператварыліся з артыстаў у гледачоў падчас святочнай праграмы “Няхай у ваш гонар гучаць апладысменты”. Іх у гэты дзень было шмат. Асабліва, калі за заслужанымі ўзнагародамі – граматамі і падзячнымі пісьмамі райвыканкама і райсавета – на сцэну падымаліся лепшыя работнікі і калектывы: народны ансамбль народнай песні і музыкі “Крыніца” ГДК (кіраўнік Людміла Ламака), народны ансамбль народных інструментаў выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Ларыса Муралава), народны клуб аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” (кіраўнік Таццяна Пішч), выкладчык школы мастацтваў па класе трубы Віктар Русін, метадыст Наталля Гараховіч, бібліятэкар Алена Чабатарэнка.

Культработнікаў ад душы віншавала намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень. Нямала добрых слоў у адрас калег сказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай  Дабрыянец.

Падарункаў, у тым ліку песенных і танцавальных, было шмат. Адзін з іх – выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі і песні “Палешукі” з горада Іванава.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Бібліятэкар з ТухавічТамара Кандратчык, мастацкі кіраўнік мясцовага СДК Алена Абрамава, кіраўнік танцавальнага калектыву Лідзія Барэйкіна.

Лепшыя культработнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

One thought on “Апладысменты ў іх гонар. Сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі ўстаноў культуры Ляхавіцкага раёна /фота/

  • 27/10/2015 в 23:44
    Permalink

    Россыпь талантов наши культработники. И танцуют они, и поют, и мастерят, и весело шутят. Активные и неравнодушные люди. Понравились «выходные» выступления коллективов летом в парке. Хотелось бы , чтовы артисты порадавали ляховичан и на на новогодних праздниках возле городской ёлки.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *