З кабіны — на Дошку гонару

Сярод лепшых працаўнікоў раёна, чые партрэты ўпрыгожваюць Галерэю славы, – і вадзіцель транспартнага цэха ААТ “ТБЗ “Ляхавіцкі” Сяргей Ігнатовіч. За дзесяцігоддзе, што працуе на прадпрыемстве (перавозіць торфабрыкет на станцыю Рэйтанаў), малады чалавек зарэкамендаваў сябе выключна з лепшага боку: старанны, адказны, уважлівы. А за рулём ці то грузавіка, ці то легкавушкі – сапраўдны ас. Да старэйшых ставіцца з павагай, удзячны за падказкі і парады. Але і сам гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу. Словам – дастойны прадстаўнік слаўнай заводскай дынастыі Ігнатовічаў: тут жа на заводзе шчыруюць бацька і брат, а таксама жонка. Яна, дарэчы, зараз у дэкрэтным водпуску – у сям’і падрастае трое дзетак.

Заўтра Сяргей, як і ўсе яго калегі-вадзіцелі, будзе прымаць віншаванні з нагоды Дня аўтамабіліста і дарожніка. Шчаслівых і лёгкіх дарог на вашым шляху!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *