Справа сардэчная

Ганаровай граматай   раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы раёна ўзнагароджана спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай   адаптацыі і рэабіліта-цыі ДУ “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага    абслугоўвання насельніцтва
Жанна АБРАМОВІЧ.

Часам чалавеку даводзіцца паспрабаваць многае, перш чым вызначыць сваё месца ў жыцці. Жанна Абрамовіч калісьці працавала кіраўніком дзіцячых гурткоў, рэжысёрам ГДК, была камсамольскім лідарам. Але знайшла сваё прызванне зусім у іншым. 23 гады назад прыйшла ў
райсабес. І зразумела – гэта тое, чым яна будзе займацца ад душы. 7 гадоў, як перайшла з канторы ў ТЦСАН спецыялістам аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, працуе з землякамі шаноўнага ўзросту. А яшчэ 16 гадоў кіруе вядомым у нашым раёне ветэранскім клубам “Сівізна”. Тактоўная, уважлівая, усмешлівая, надзвычай душэўная і лірычная Жанна Анатольеўна ўмее знайсці агульную мову нават з тымі сваімі падапечнымі, з якімі не вельмі лёгка і родным людзям. Хаця, зрэшты, усе яны даўно сталі для яе роднымі і блізкімі.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Галіны КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *