Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Адрас міліцыі: Дзесюкевіча,43

Зноў спайс
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захаванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх прэкурсораў або аналагаў) у адносінах 18-гадовага жыхара вёскі Вялікая Лотва, у якога знойдзена і адабрана небяспечнае псіхатропнае рэчыва – спайс, забароненае ў нашай краіне. Падазроны затрыманы. Высвятляецца, дзе, у каго і з якой мэтай ён набыў спайс.

Намаляваныя грошы
Арыштавана і знаходзіцца пад следствам за незаконныя аперацыі з валютай і фальшываманецтва ляхавічанка. Як паведаміў “ЛВ” начальнік РАСК Віталій Лабанаў, жанчына спрабавала абмяняць на рынку ў райцэнтры некалькі купюр наміналам 100 долараў кожная. Закон грамадзянка парушыла двойчы: праводзіла незаконныя аперацыі з валютай і займалася фальшываманецтвам (купюры аказаліся падробленымі). Вядуцца следчыя мерапрыемствы.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *