Служба святла

Начальнік РЭС Віктар Станкевіч праводзіць планёрку з намеснікам Валерыем Маслюком, галоўным інжынерам Сяргеем Фінюціным і начальнікам дыспетчарскай службы Мікалаем Дорушам.

Перадача, размеркаванне і рэалізацыя электраэнергіі (сёння колькасць яе спажыўцоў у раёне перавышае 16200), абслугоўванне паветраных, кабельных ліній электраперадач у райцэнтры, аграгарадках, вёсках, на хутарах – асноўныя задачы раёна электрасетак. З імі выдатна спраўляецца калектыў у складзе 73 чалавек пад кіраўніцтвам Віктара Станкевіча. Выпадковых людзей тут няма – кожны на сваім месцы. Дакладна выконваюць свае прафесійныя абавязкі супрацоўнікі дыспетчарскай службы (узначальвае Мікалай Доруш), брыгады па эксплуатацыі размеркавальных сетак (майстры Аляксандр Бузук, Валерый Калацкі, Вадзім Абіеў, Ігар Жанкевіч), рамонце сетак вулічнага асвятлення (майстар Сяргей Зайко), службы збыту электраэнергіі і механізацыі транспарту (майстар-механік Аляксандр Павіліч), вытворча-тэхнічнай групы. Больш за 3 дзесяцігоддзі з арганізацыяй звязана працоўная біяграфія намесніка начальніка Валерыя Маслюка, інжынера Вікенція Чайко, майстра Міхаіла Тарлюка, электраманцёраў Аляксандра Камко і Валерыя Касцюка, дыспетчара Васілія Асоса, вадзіцеля Уладзіміра Зелянеўскага. У калектыве нямала і моладзі, якая дастойна прадаўжае традыцыі вопытных калег. Усе разам яны забяспечваюць сваім землякам зручны быт.

Галіна КАНЬКО.

Фота аўтара.

Майстар Аляксандр Бузук (другі справа) і яго каманда: Іван Асос, Сяргей Шалік, Леанід Макарэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *