Палявыя недапрацоўкі

Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці ў рамках кантролю па завяршэнні сяўбы азімых культур пад ураджай 2016 года, за нарыхтоўкай травяністых кармоў і ўборкай ураджаю праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў некаторых сельгасарганізацыях вобласці. Устаноўлена, што асобнымі гаспадаркамі не прымаюцца дастатковыя меры па набыцці і накапленні мінеральных удабрэнняў, у выніку чаго не захоўваюцца галіновыя рэгламенты пры сяўбе азімых культур, унясенні дастатковых доз мінеральных удабрэнняў пад ураджай 2016 года.

Гэта датычыць СВК “Кутузаўскі” Кобрынскага раёна, ААТ “За мір” Брэсцкага, ААТ “Агра-Зарэчча” Камянецкага, ААТ “Айчына” Пружанскага, КСУП “Міжлесскае” Лунінецкага раёна.

Падчас маніторынгу ўстаноўлены факты недакладнасці статыстычных даных па сяўбе азімых культур.  У вобласці працягваецца нарыхтоўка травяністых кармоў.

У ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена, што не ўсімі сельгасарганізацыямі прымаюцца дастатковыя меры па захаванні галіновых рэгламентаў па нарыхтоўцы кармоў, у прыватнасці, захоўваюцца тэрміны закладкі, параметры вільготнасці і тэмпературы закладваемай масы і г. д.

Не ўсе сельгасарганізацыі пры нарыхтоўцы травяністых кармоў выкарыстоўваліся кансерванты. У цэлым па вобласці з прымяненнем кансервантаў нарыхтавалі 1212,9 тыс. тон сенажу (76,7 працэнта) ад агульнай нарыхтоўкі і 1879,8 тыс. тон сіласу (77,9 працэнта).

КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *