Інжынер – гэта гучыць. Тым больш, калі гэта не толькі пасада, але і прызванне

Пра такіх як Андрэй Новік гавораць – каштоўны кадр. У СВК “Ляхавіцкі” ў гэтым пераканаліся даўно: свайго галоўнага інжынера (на гэтай пасадзе Андрэй Анатольевіч сёмы год) цэняць, паважаюць, прыслухоўваюцца да меркавання.

Яго гаспадарка – мехдвор. А, трэба заўважыць, у “Ляхавіцкім” ён узорны. І далёка не ў апошнюю чаргу дзякуючы менавіта галоўнаму інжынеру. Поўны парадак у майстэрнях, 100-працэнтная гатоўнасць тэхнікі да любой сельгаскампаніі, надзейныя механізатары – немалаважны складальнік паспяховасці сельгаспрадпрыемства. Усё гэта, безумоўна, не выпадковае шанцаванне, а вынік пастаяннай мэтанакіраванай і пралічанай да дробязяў работы. Сёлета прозвішча Андрэя Новіка сярод лепшых працаўнікоў Ляхавіччыны занесены на раённую Галерэю славы.

Усё атрымліваецца, бо работа ў радасць, высокую кваліфікацыю дапаўняе жаданне пастаянна пашыраць свае веды, падтрымліваюць і разумеюць у сям’і. А яна ў Новікаў вялікая і дружная: з жонкай Святланай, якая працуе ў “Ляхавіцкім” заатэхнікам-селекцыянерам, выхоўваюць трох дачок, старэйшая ўжо, як кажуць, пайшла на свой хлеб – таксама сельскагаспадарчы.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *